Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каласава́ць 1, ‑суе; незак.

Выпускаць колас у працэсе росту (пра злакі). Жыта каласуе. Пшаніца каласуе. // Пра поле, ніву, на якіх пасевы выпускаюць колас. Шумяць, каласуюць зялёныя нівы На вольных прасторах маёй Беларусі. Хведаровіч.

каласава́ць 2, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.

Разм. Паўторна абмалочваць каласы, якія засталіся цэлымі пасля першай малацьбы. Каласаваць ячмень.

каласаві́к, ‑а, м.

Разм. Баравік, які расце ў час каласавання жыта. У чэрвені штогод паяўляюцца баравікі. Іх называюць каласавікамі, бо яны растуць у час, калі красуе жыта. Мяжэвіч.

каласавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае суквецце ў выглядзе коласа. Каласавыя культуры. // у знач. наз. каласавы́я, ‑ых. Злакавыя збожжавыя расліны. Раннія каласавыя.

каласа́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць каласальнага. Каласальнасць будаўніцтва.

каласа́льны, ‑ая, ‑ае.

Незвычайна вялікі, велізарны. Каласальныя сродкі. Каласальныя сілы народа.

[Фр. colossal.]

каласі́сты, ‑ая, ‑ае.

З мноствам каласоў або з буйным калоссем. [Алёша] заплюшчыў вочы і ўбачыў і свой прыгажун-камбайн, і бязмежнае поле пшаніцы — высокай, каласістай. Шамякін.

каласі́цца, ‑сіцца; незак.

Выпускаць колас; каласаваць ​1. І ячмень, і авёс, і пшаніца Падымаюцца стройнай сцяной, Пачынаюць ужо каласіцца. Астрэйка. // перан. Шумець, пералівацца калоссем. Жыта буйна каласіцца, Нахіляецца чалом. Броўка. Каласяцца нівы на адваяваных ад балота ўрадлівых землях. В. Вольскі.

каласко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каласка.

каласні́к, ‑а, м.

1. Чыгунная рашотка ў топцы для праходу паветра пад паліва і выпадзення попелу з топкі. Хлапец завіхаўся з жалезнай лапатай, падкідваў у .. топку вугаль, шураваў каласнікі. Лынькоў. У топцы паравоза вываліўся адзін з каласнікоў. Васілёнак.

2. толькі мн. (каласнікі́, ‑оў). Драўляныя або металічныя брусы, злучаныя ў выглядзе рашоткі, у верхняй частцы тэатральнай сцэны для мацавання і спуску дэкарацый.

каласніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каласніка. Каласніковая рашотка.