Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

запало́нены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад запаланіць.

запало́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запаланіць.

запало́ханасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан запалоханага.

запало́ханы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад запалохаць.

2. у знач. прым. Палахлівы, забіты. Перад стражнікам соцкі паказвае сябе дурнаватым, запалохапым. Навуменка.

запало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Выклікаць страх, боязь, зрабіць палахлівым, нясмелым. Пан вырашыў смерцю запалохаць гордую сялянку. Шкраба. Адэля ўхапілася за бацькавы словы і паспрабавала запалохаць Казюка: — Як я ведаю, дык цябе шукаюць. Броўка.

запало́хванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запалохваць — запалохаць.

запало́хвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да запалохваць.

запало́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запалохаць.

запа́лы, ‑ая, ‑ае.

Які запаў, паглыбіўся ўнутр; упалы. Запалыя грудзі. Запалыя бакі. □ Твар быў шэры, ажно чорны, з запалымі шчокамі. Шамякін. Запалыя вочы ў сініх кругах глядзелі тужліва. Карпаў.

запалымне́ць, ‑ее; зак.

Пачаць палымнець.