Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

забаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Апрацаваць глебу бараной; заскародзіць. Пасля таго як дзед забаранаваў загончык пад грэчку, Яша павёў пасвіць буланага. Навуменка. // Барануючы, закрыць пасеянае насенне глебай. [Насця:] Цяпер ноч відная, дык тата будзе грэчку сеяць, а заўтра мы з мамаю забарануем. Крапіва.

забарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., што і з інф.

Не дазволіць што‑н. рабіць. Маці ўсім забараніла Рваць зялёныя ранеты. Танк. // Не дапусціць распаўсюджвання чаго‑н. Забараніць азартныя гульні. □ Газету [«Наша доля»] затрымлівалі, штрафавалі, канфіскавалі і, нарэшце, зусім забаранілі. Колас.

забарано́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да забаранаваць.

забараня́цца, ‑яецца; незак.

1. Не дазваляцца. Таптаць пасевы забараняецца.

2. Зал. да забараняць.

забараня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да забараніць.

забарваве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Пачаць барвавець, станавіцца барвовым.

забаро́на, ‑ы, ж.

Наказ не рабіць чаго‑н. [К. Чорнаму] было забаронена працаваць, ды забарона была фактычна лішняй — ён не мог працаваць. Мележ. На зброю агрэсіі — атамны гром, Кладзём сваё двухсотмільённае вета, Навекі сваю забарону кладзём. Танк.

забаро́нены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад забараніць.

2. у знач. прым. На які накладзена забарона; недазволены. Забароненыя кнігі. Забароненая зона.

забаро́нны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца забаронай, забяспечвае забарону. Забаронныя дарожныя знакі.

забарса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Працягнуць аборы ў вушкі лапця. Забарсаць лапці.