забараніць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., што і з інф.

Не дазволіць што‑н. рабіць. Маці ўсім забараніла Рваць зялёныя ранеты. Танк. // Не дапусціць распаўсюджвання чаго‑н. Забараніць азартныя гульні. ▪ Газету [«Наша доля»] затрымлівалі, штрафавалі, канфіскавалі і, нарэшце, зусім забаранілі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)