Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́мбузны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камбуза. Камбузныя трубы.

камво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Апрацаваны грэбенем для вырабу гладкіх тонкіх шарсцяных тканін (або пражы). // Выраблены з такой пражы. Камвольныя тканіны.

2. Прызначаны для вырабу тонкіх шарсцяных тканін. Камвольны камбінат.

[Ад ням. kammwolle — чэсаная воўна.]

камву́з, ‑а, м.

Вышэйшая партыйная навучальная ўстанова ў 1920–1930 гг.

[Скарачэнне рускіх слоў: коммунистическое высшее учебное заведение.]

камды́ў, ‑дыва, м.

Камандзір дывізіі.

камедзецячэ́нне, ‑я, н.

Спец. Хвароба раслін, якая выяўляецца ў багатым выдзяленні камедзі; гумоз.

каме́дзісты, ‑ая, ‑ае.

У якім ёсць камедзь. Камедзістыя смалы. Камедзісты парашок.

каме́дзь, ‑і, ж.

Густы клейкі сок некаторых дрэў, які выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.

[Грэч. kommidion.]

камедыёграф, ‑а, м.

Драматург, які піша камедыі.

камеды́йнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць камедыйнага. Камедыйнасць твора.

камеды́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камедыі (у 1 знач.), уласцівы ёй. Камедыйная роля. Камедыйная трупа. Камедыйны акцёр.