касмало́гія, ‑і,
Вучэнне пра Сусвет як пра адзінае цэлае.
[Ад грэч. kósmos — Сусвет і lógos — вучэнне.]
касмало́гія, ‑і,
Вучэнне пра Сусвет як пра адзінае цэлае.
[Ад грэч. kósmos — Сусвет і lógos — вучэнне.]
касмана́ўт, ‑а,
Удзельнік палёту ў космас.
касмана́ўтка, ‑і,
касмана́ўтыка, ‑і,
Сукупнасць галін навукі і тэхнікі, якія забяспечваюць асваенне космасу для патрэб чалавецтва.
[Ад грэч. kósmos — Сусвет і nautikē — мараплаванне.]
касмано́гі, ‑ая, ‑ае.
З касматымі нагамі.
касмапалі́т, ‑а,
1. Прыхільнік касмапалітызму; чалавек, які лічыць, што ён не належыць ні да якой нацыянальнасці.
2. Расліна або жывёліна, якая распаўсюджваецца па ўсім свеце.
[Ад грэч. kosmopolítēs — грамадзянін свету.]
касмапалі́тка, ‑і,
касмапаліты́зм, ‑у,
Рэакцыйная буржуазная ідэалогія, якая, апіраючыся на фальшывы лозунг «чалавек — грамадзянін свету», прапагандуе адмаўленне ад нацыянальнага суверэнітэту, абыякавыя адносіны да радзімы і нацыянальнай культуры.
касмапаліты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да касмапалітызму, касмапалітаў; прасякнуты касмапалітызмам.
касмапла́вальнік, ‑а,
Той, хто займаецца касмаплаваннем.