Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

канасаме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Дакумент аб прыняцці грузаў, які выдаецца адправіцелю пры перавозцы грузу марскім шляхам.

[Фр. connaissement.]

кана́т, ‑а, М ‑наце, м.

Тоўстая моцная вяроўка з валакна або дроту. Сталёвы канат. Якарны канат. □ Вецер гудзеў, бы шалёны, нацягваючы струнамі канаты абедзвюх мачтаў. Лынькоў.

канатахо́дзец, ‑дца, м.

Артыст цырка, які выконвае практыкаванні на нацягнутым у паветры канаце.

кана́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Разм. Дарога з канатнай цягай; канатная дарога.

кана́тнік, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства мальвавых, са сцябла якой атрымліваюць грубае валакно.

кана́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каната; прызначаны для вырабу канатаў. Канатная фабрыка.

•••

Канатная дарога гл. дарога.

кана́тчык, ‑а, м.

Рабочы, які вырабляе канаты.

кана́ус, ‑у, м.

Сорт шчыльнай шаўковай тканіны.

кана́усавы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з канаусу.

кана́ўка, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.

1. Памянш. да канава; невялікая канава. Зіна прынесла з вёскі рыдлёўку, выкапалі канаўку, каб хавацца ад налётаў. Кулакоўскі.

2. Невялікае прадаўгаватае паглыбленне ў чым‑н. Канаўкі на зайцы. Конаўкі ў падшыпніках.