Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каларыме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел фізікі, які займаецца вымярэннем цеплаёмістасці розных цел.

[Ад лац. calor — цеплыня і грэч. metreō — мераю.]

калары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Мастак, які ўмела выкарыстоўвае і спалучае колеры; майстар каларыту (у 1 знач.).

2. Майстар па расфарбоўцы тканін.

[Фр. coloriste ад лац. color — колер.]

каларысты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каларыту (у 1 знач.), да каларыста. Каларыстычныя спалучэнні. Каларыстычныя здольнасці.

калары́т, ‑у, М ‑рыце, м.

1. Спалучэнне фарбаў, колераў, якое стварае пэўнае адзінства ў карціне, каляровай гравюры, мазаіцы і пад. Светлы каларыт.

2. перан. Сукупнасць характэрных рыс, своеасаблівасць чаго‑н. Каларыт часу. Нацыянальны каларыт.

[Іт. colorito ад лац. color — колер.]

калары́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць каларытнага.

калары́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца багатым спалучэннем фарб, колераў (пра карціну, гравюру і пад.). Каларытны пейзаж. Каларытны нацюрморт.

2. перан. Своеасаблівы, характэрны, яркі. Мне адразу спадабаўся гэты своеасаблівы і каларытны цэнтр Палесся. В. Вольскі. І Лявон Бушмар і Сурвіла — гэта яркія, каларытныя вобразы іменна беларускага вясковага капіталіста. Адамовіч.

калары́фер, ‑а, м.

Абагравальны прыбор у выглядзе сістэмы труб, па якіх ідзе гарачая вада, пара або нагрэтае паветра. Паравы каларыфер. Вадзяны каларыфер.

калары́ферны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каларыфера. Каларыферныя трубы. // Які дзейнічае з дапамогай каларыфераў. Каларыфернае ацяпленне. Каларыферныя сушылкі.

каласава́нне 1, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. каласаваць ​1, каласавацца.

каласава́нне 2, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. каласаваць ​2.

каласава́цца, ‑суецца; незак.

Тое, што і каласаваць ​1; каласіцца.