Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

казля́ціна, ‑ы, ж.

Мяса казы, казла або казляняці.

казна́, ‑ы, ж.

Уст.

1. Сукупнасць грашовых, зямельных і іншых матэрыяльных каштоўнасцей дзяржавы. — Пад казну зямля пайсці не можа, гэта ўласнасць пана міністра. Чорны.

2. Дзяржава як уладальнік гэтых каштоўнасцей, а таксама ўрадавая ўстанова, якая распараджаецца маёмасцю дзяржавы. — Далася вам гэтая казка. Самі на сябе рабіць будзеце, а не на казну, свая ж гаспадарка будзе. Галавач. // Дзяржаўная ўстанова, прадпрыемства. А хлеба ўсё ж такі не хапала; узімку наймаліся ў казну рэзаць дровы, вазілі кароўкі, наймаліся ў гарадах... Каваль.

3. Грашовыя сродкі, маёмасць. Паднятыя апоўначы ў пошуках заработку бедныя дзеці так і паехалі, не багата сабраўшы для папаўнення казны сіроцкага дома. Філімонаў.

[Цюрк.]

казнакра́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Службовая асоба, якая абкрадвае казну (у 1 знач.), прысвойвае дзяржаўныя каштоўнасці. Цудоўны апарат Займеў амерыканец: Направа — казнакрад. Налева — ашуканец. Лужанін.

казнакра́дства, ‑а, н.

Абкрадванне казны, прысвойванне дзяржаўным каштоўнасцей.

казнасхо́вішча, ‑а, н.

Уст. Месца для захавання казны (у 3 знач.). Архіепіскапскае казнасховішча.

казначэ́й, ‑я, м.

1. Асоба, якая ведае грашамі і каштоўнасцямі ўстановы, арганізацыі і захоўвае іх. Казначэй мясцовага камітэта.

2. У вайсковых часцях — асоба, якая ведае прыёмам, захаваннем і выдачай грашовага, рэчавага і тэхнічнага забеспячэння.

3. Асоба, якая загадвала казначэйствам у дарэвалюцыйнай Расіі.

казначэ́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да казначэя, казначэйства. Казначэйская пасада. Казначэйскі чыноўнік.

•••

Казначэйскія білеты гл. білет.

казначэ́йства, ‑а, н.

Урадавы фінансавы орган у дарэвалюцыйнай Расіі, які ведаў захаваннем, прыёмам і выдачай дзяржаўных сродкаў. Губернскае казначэйства. Галоўнае казначэйства.

казуа́р, ‑а, м.

Буйная чорная птушка з дужымі трохпальцымі нагамі, якая водзіцца ў Паўночнай Аўстраліі, на Новай Гвінеі і прылеглых астравах.

[Фр. casoar з малайск.]

казуі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Юрыст, вопытны і ўмелы ў разборы заблытаных, складаных судовых спраў, казусаў. // перан. Неадабр. Пра чалавека, які ўмее адстойваць заблытаныя або фальшывыя палажэнні.