Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

забе́гацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Стаміцца ад беганіны, клопатаў. Усціння глядзела, як .. [паштальён] прагна піў, і нават не абуралася — сапраўды, небарака, забегаўся па хатах. Чыгрынаў.

забе́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць бегаць.

•••

Мурашкі забегалі па спіне (скуры, целе) гл. мурашка.

забе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце, ‑бягуць; пр. забег, ‑ла; заг. забяжы; зак.

1. Бегучы, трапіць куды‑н., апынуцца дзе‑н. Казёл забег у агарод. □ Ля кладкі ў брод забеглі дзеці — усім па кветачкі вада. Ляпёшкін. — У хлопцаў ногі лёгкія, як бачыш забягуць дадому. Гамолка.

2. Зайсці куды‑н. мімаходам, на кароткі час. Па дарозе дадому Люба забегла на медпункт. Шамякін. Як на тое, у пакой забег Вадзімка. Чагосьці пашукаў пад ложкам і выбег. Сабаленка.

3. Абагнаць каго‑н., перагарадзіўшы дарогу. [Боганчык] бег, б’ючы каленам аб заднюю вось; цягнуў за лейцы, накручваючы іх на руку, і чуў: нічога не можа зрабіць. Пасля падумаў, што трэба забегчы каню наперад. Пташнікаў. «Ты мой, як міленькі, толькі каб не дапусціць цябе да алешніку», — думаў Павел, стараючыся забегчы ад кустоў. Тады парушальнік змяніў кірунак і кінуўся ў бок сасновага лесу. Пальчэўскі.

•••

Забегчы наперад — а) зрабіць што‑н., парушыўшы паслядоўнасць; б) апярэдзіць каго‑н. у дасягненні, атрыманні чаго‑н.

забе́гчыся, ‑бягуся, ‑бяжышся, ‑бяжыцца; ‑бяжымся, ‑бежыцеся, ‑бягуцца; зак.

Разм. Тое, што і забегчы (у 2 знач.). Забегчыся на мінуту да знаёмых.

забедава́ць, ‑бядую, ‑бядуеш, ‑бядуе; зак.

Пачаць бедаваць.

забе́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад забяліць.

забе́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. забельваць — забяліць (у 1 знач.).

2. Разм. Смятана, малако для прыправы. Зацірка з забелкай.

забе́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да забяліцца.

2. Зал. да забельваць.

забе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да забяліць.

забеспячэ́нец, ‑нца, м.

Разм. Работнік органаў забеспячэння.