Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

камбінава́цца, ‑нуецца; незак.

1. Спалучацца ў пэўным парадку ў адно цэлае.

2. Зал. да камбінаваць (у 1 знач.).

камбінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

1. што. Спалучаць, злучаць розныя (але аднародныя) элементы ў пэўным парадку ў адно цэлае. Камбінаваць фарбы розных адценняў. Камбінаваць мінеральныя ўгнаенні.

2. што. Аб’ядноўваць (прадпрыемствы) у камбінат (у 1 знач.).

3. Разм. Рабіць камбінацыі (у 2, 3 знач.). Так прайшло два гады, Анэта працавала ў калгасе, а Марцін па-свойму камбінаваў. Чарнышэвіч.

[Ад лац. combinare.]

камбіна́т, ‑а, М ‑наце, м.

1. Вялікае прамысловае прадпрыемства, якое аб’ядноўвае некалькі прадпрыемстваў, звязаных паміж сабой тэхналагічным працэсам або адміністрацыйна. Хімічны камбінат. Металургічны камбінат. Цэлюлозна-папяровы камбінат. // Аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў мясцовай прамысловасці або прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання. Раённы прамысловы камбінат. Камбінат бытавых паслуг.

2. Адна з форм капіталістычнай манаполіі — аб’яднанне розных прадпрыемстваў з мэтай вядзення канкурэнтнай барацьбы.

3. Аб’яднанне навучальна-выхаваўчых устаноў розных ступеней (напрыклад, інстытута і тэхнікума, дзіцячых яслей і сада) пры заводах, прадпрыемствах. Вучэбны камбінат.

[Ад лац. combinatus — злучаны.]

камбіна́тар, ‑а, м.

Разм. Спрытны дзядок, які дасягае мэты шляхам лоўкіх аперацый, хітрыкаў, камбінацый. Гэты круцель і камбінатар быў на першы погляд чалавек прыемны, умеў адгаварыцца, і яго не вельмі чапалі. Чарнышэвіч. — Завадатар гэтай шайкі, мусіць, вопытны камбінатар і мае шырокія сувязі. Даніленка.

камбіна́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камбінатара, уласцівы яму. Камбінатарскія здольнасці. □ Букрэй быў вядомы ў батальёне, як адважная, смелая, камбінатарская галава. Колас.

камбіна́тарства, ‑а, н.

Справы, дзеянні камбінатара. Пра грубасць і свавольствы Кашына, .. пра штурмаўшчыну і камбінатарства гаварылі як пра такое, што было ў мінулым. Карпаў.

камбіна́таўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камбіната, належыць яму. Камбінатаўскія рабочыя. Камбінатаўскі двор.

камбінато́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які асноўваецца на камбінаванні. Камбінаторны аналіз у матэматыцы. Камбінаторнае змяненне гукаў.

камбінато́рыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

Раздзел матэматыкі, які вывучае, колькі магчымых злучэнняў элементаў існуе ў зададзеным канечным мностве.

•••

Камбінаторыка гукаў — раздзел фанетыкі, які вывучае магчымасці спалучэння гукаў у звязнай мове.

камбіна́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да камбіната, належыць яму. Камбінацкая сталовая. □ Увесь камбінацкі рух цяпер ішоў праз браму, якая выходзіла на некалі пустэльную Балотную вуліцу. Сабаленка.