Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кавяня́, і́, ж.

Абл. Палка для апоры пры хадзьбе; кій. — Гавары, дзеўка, ды не загаварвайся, а то я за тваю ману і кавянёй магу даць! Краўчанка.

кавярзні́, ‑нёў; адз. кавярзень, ‑зня, м.

Разм. Лыкавыя лапці з закрытымі насамі.

кавя́рня, ‑і, ж.

Уст. Кафэ, чайная. Параўняўшыся з першай кавярняй, .. [Рыгор] заскочыў выпіць кавы. Гартны.