Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зашму́ляцца, ‑яецца; зак.

1. Выцерціся, занасіцца ад частага ўжытку (звычайна пра адзенне).

2. Сцерціся (пра скуру).

зашму́ляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

1. Выцерці ад частага ўжытку, занасіць (звычайна адзенне). Зашмуляць штаны.

2. Сцерці, пацерці (скуру).

зашнурава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Сцягнуцца шнурком, шнуркамі. Чаравікі добра зашнураваліся.

зашнурава́ць 1, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Сцягнуць шнурком, шнуркамі. Зашнураваць чаравікі. □ Злобіч удзячна глянуў на свайго ад’ютанта і таропкімі рухамі зашнураваў на грудзях плашч-палатку. М. Ткачоў.

зашнурава́ць 2, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Пачаць шнураваць ​2.

зашнуро́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зашнуравацца.

2. Зал. да зашнуроўваць.

зашнуро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашнураваць ​1.

зашны́парыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Разм. Пачаць шныпарыць.

зашны́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Пачаць шнырыць.

зашо́ргаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць шоргаць. // Прашоргаць. Зашоргалі дзесяткі чаравікаў, і ўвесь атрад умомант стаў у стройную калону. Якімовіч.

зашпаклёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашпакляваць.