Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

забалабо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Разм. Пачаць балабоніць.

забаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., каго-што.

Задурманіць, затлуміць. Забаламуціць галаву.

забалансава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

Пачаць балансаваць (у 1 знач.).

забаластава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Пакрыць, засыпаць баластам (у 3 знач.). Забаластаваць чыгуначнае палатно.

забалаці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Не выбраць пры балаціроўцы. Забалаціраваць кандыдата ў дэпутаты.

за́балаць, ‑і, ж.

Разм. Забалочанае месца. Гэта была звычайная больш-менш сухая мясціна, акружаная балотамі і забалацямі. Кірэйчык.

забалбата́цца, ‑бачуся, ‑бочашся, ‑бочацца; зак.

Разм. Захапіцца балбатнёй, правесці многа часу ў балбатні. Забалбатаўся я з табой.

забалбата́ць, ‑бачу, ‑бочаш, ‑боча; зак.

Разм. Пачаць балбатаць.

забале́ць, ‑ліць; зак.

Пачаць балець.

забало́ціцца, ‑ціцца; зак.

Ператварыцца ў балота. Бераг забалоціўся.