Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

калі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Запаленне тоўстай кішкі. Хранічны каліт.

[Ад грэч. kōlon — абадочная кішка.]

каліта́, ‑ы, ДМ ‑ліце, ж.

1. Уст. Сумка для грошай; вялікі кашалёк. Над сіратою бог з калітою, ды з каліты ёй нічога не трапляе. З нар.

2. Уст. Грошы, багацце.

3. Абл. Паходная торба, сумка. Дастае тоўстую кнігу Дзед з вялікай каліты. Грахоўскі. [Марына] бярэ кусок асушка, Хлябок апошні з каліты. Колас.

калі́тка 1, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Уст. Памянш. да каліта (у 1 знач.); невялікая каліта. Акрамя Дароша, жонка толькі ведала, колькі новенькіх чырвончыкаў схована ў скураной калітцы. Мурашка. [Ян] выняў з кішэні скураную калітку, адлічыў грошы і падаў Андрэю. Чарнышэвіч.

калі́тка 2, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Невялікія дзверы для праходу ў варотах, плоце, агароджы; фортка. Двор Кацубаў быў агароджаны новымі шчыкетамі, з брамаю і каліткаю. Якімовіч. З варот і калітак выглядалі жанчыны, праводзячы спачувальнымі позіркамі і заўвагамі мой руды, выцвілы пінжак. Васілевіч.

калі́ўе, ‑я, н., зб.

Калівы (у 1 знач.); сцёблы траў або збожжавых злакаў. Босыя ногі раз-пораз ублытваюцца ў роснае палеглае каліўе жыта. Кулакоўскі. На гародзе, які даглядала Якімава брыгада, .. сям-там на каліўі чырванелі памідоры, ды зелена буяла бацвінне морквы. Сабаленка.

ка́ліўца, ‑а, н.

Памянш.-ласк. да каліва.

калі́ф, ‑а, м.

Тое, што і халіф.

•••

Каліф на час (іран.) — пра чалавека які займеў уладу на кароткі час.

каліфа́т, ‑а, М ‑фаце, м.

Тое, што і халіфат.

калі́шні,

гл. колішні.

калі́е́будзь, прысл.

У які-небудзь няпэўны час (у мінулым ці будучым). [Наўмыснік] баяўся, што яго кравец калі-небудзь сустрэне і пазнае. Чорны. Наташа паабяцала абавязкова зайсці да .. [Маі] калі-небудзь у іншы раз, у вольны час. Краўчанка. / у знач. наз. Адкласці сустрэчу на калі-небудзь.

калі́-нікалі́, прысл.

Зрэдку, час ад часу. [Марылька] прыходзіла часам да .. [брата], прыносіла чыстую кашулю, а калі-нікалі і скварку. Грахоўскі.