Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́ліевы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і калійны. Каліевая соль.

калі́зія, ‑і, ж.

Сутыкненне процілеглых поглядаў, імкненняў, інтарэсаў. Жыццёвая калізія. // Адлюстраванне жыццёвых канфліктаў і барацьбы ў мастацкім творы. Драматычная калізія. Сюжэтныя калізіі. □ Супярэчнасці паміж старым, .. паталагічным, з аднаго боку, і здаровым, новым.., з другога боку, — вось што складае сутнасць і змест калізіі аповесці. «Полымя».

[Лац. collisio.]

ка́лій, ‑ю, м.

Хімічны элемент, метал серабрыста-белага колеру.

•••

Марганцавакіслы калій — каліевая соль марганцавай кіслаты ў выглядзе цёмна-фіялетавых крышталяў.

[Араб. kali.]

калі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да калію. Калійная прамысловасць. Калійны камбінат. // Які змяшчае ў сабе калій. Калійныя солі. Калійныя ўгнаенні.

калі́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ліцы, Т ‑ай, ж.

Уст. Старац, пераважна сляпы, які збірае міласціну, спяваючы духоўныя вершы.

калі́на, ‑ы, ж.

1. Кустовая расліна сямейства бружмелевых з белымі кветкамі і чырвонымі горкімі ягадамі.

2. зб. Ягады гэтай расліны.

калі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каліны. Калінавы куст. // Прыгатаваны з каліны. Калінавы сок. Калінавая настойка.

калі́ннік, ‑у, м.

Зараснік каліны (у 1 знач.).

калі́сь, прысл.

1. Тое, што і калісьці. Мы наслухаліся казак, Што калісь расказвалі дзяды. Аўрамчык.

2. Абл. Калі-небудзь у будучым. [Зоська:] Гляньце, — якое прыгожае неба на захадзе! Там, на гэтым небе, мы калісь жыць будзем. Купала.

калі́сьці, прысл.

Некалі ў мінулым, даўней. Каля ўваходу ў літаратурны музей — двухпавярховы белы дом, у якім Леў Мікалаевіч вучыў калісьці сялянскіх дзяцей. Брыль. Я горы палюбіў, з якімі Калісьці Лермантаў дружыў. Смагаровіч.