кале́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да калена (у 1 знач.).
•••
Каленны сустаў гл. сустаў.
кале́нца, ‑а, н.
1. Памянш.-ласк. да калена.
2. Асобнае сучляненне ў сцяблах злакавых, а таксама ў ствалах некаторых раслін. Каленца вінаграднай лазы. □ Тоўстыя з чырванаватымі каленцамі сцёблы стаялі густа адзін пры адным, як трыснёг ля рэчкі. Асіпенка.
•••
Выкінуць каленца гл. выкінуць.
кале́нчаты, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца з некалькіх кален (у 3 знач.). Каленчаты вал. Каленчатая труба.
2. Які складаецца з каленцаў (у 2 знач.). Перад яго [Тапурыя] вачыма мільгалі пыльныя мяцёлкі, каленчатыя сцёблы. Самуйлёнак.
калео́птэр, ‑а, м.
Спец. Самалёт з кальцавым крылом, які ўзлятае вертыкальна.
калесава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. калесаваць.
калесава́ць, калясую, калясуеш, калясуе; зак. і незак., каго.
Гіст. Пакараць (караць) смерцю на спецыяльным коле.
кале́снік, ‑а, м.
Майстар, які вырабляе колы, калёсы. Калеснік канчаў насаджваць спіцы, і каваль не замарудзіў з нацяжкай шыны. Пальчэўскі.
кале́т, ‑а, М ‑леце, м.
1. Кароткі вайсковы мундзір з белага сукна ў дарэвалюцыйнай рускай арміі і ў некаторых заходнееўрапейскіх арміях.
2. Род шырокага адкладпога каўняра ў сярэдневяковай вопратцы.
[Фр. collet.]
кале́цтва, ‑а, н.
1. Пашкоджанне арганізма, якое робіць цяжкім або немагчымым яго нармальнае функцыяніраванне. [Арлоўскі] радаваўся, што, не зважаючы на цяжкае калецтва, ён яшчэ патрэбен людзям. Паслядовіч. Нават каб і мог ён [Зыгмунт] дзе-небудзь знайсці работу, дык не можа з-за свайго калецтва стаць на яе. Чорны. // Псіхічны стан арганізма з такім пашкоджаннем. Ласкавасць ад усяго свету, а не ад аднаго толькі чалавека, выратуе дзіцячую душу ад псіхалагічнага калецтва. Чорны.
2. Калечанне, знявечанне. Пасля калецтва прыкра было бачыць князю кухара з заткнутым вухам, і ён ніколі ўжо не гукаў яго на параду аб стравах. Гарэцкі.
кале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Зябнуць, мерзнуць. Калець на марозе. □ Вецер працінаў наскрозь, калелі рукі і ногі. Хадкевіч.