Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пало́ній, ‑ю, м.

Спец. Радыеактыўны хімічны элемент, мяккі серабрыста-белы метал, падобны па сваіх уласцівасцях на тэлур і вісмут.

[Названы ў гонар Польшчы; лац. Polonia.]

пало́нік 1, ‑а, м.

Тое, што і апалонік ​1. Словы ветэрынара ўзрадавалі хлопцаў. Яны збегалі да сажалкі, накапалі чар вякоў, налавілі палонікаў. І жаўтароцік крыху пажвавеў. Сіняўскі.

пало́нік 2, ‑а, м.

Тое, што і апалонік ​2. Мужык узяў палонік, якім аладкі наліваюць, разоў дзесяць апусціў яго ў чыгунок, і той адразу апусцеў. Сергіевіч.

пало́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Незамерзлы або расталы ўчастак ледзяной паверхні ракі, возера, мора і г. д. У месцах асабліва быстрага цячэння або выхадаў цёплых крынічных вод застаюцца палонкі, якія не замерзнуць нават і ў суровыя зімы. Прырода Беларусі.

2. Дзірка, прасечаная ў лёдзе возера, ракі і г. д. Павольна, не спяшаючыся, бяруцца [сяляне] за справу. Прасякаюць палонкі, закідаюць невад. Колас.

пало́ннік, ‑а, м.

Разм. Чалавек, які знаходзіцца ў палоне (у 1 знач.), узяты ў палон; палонны. Станцыя канчалася. .. Булякін здаў свайго палонніка дзяжурнаму салдату. Колас.

пало́нніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да палоннік.

пало́нны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў палоне (у 1 знач.). Па цэнтральнай вуліцы прагналі некалькі чалавек палонных немцаў. Гурскі. / у знач. наз. пало́нны, ‑ага, м.; пало́нная, ‑ай, ж. Два палонныя, намагаючыся да апошняга, цягнулі пад рукі таварыша, каб не даць яго пад кулю. Брыль. // Захоплены, заняты войскам ворага. Палонны Віцебск. Камера. Астрог. Каменная падлога — не мурог. А. Вольскі.

пало́пацца, ‑аецца; зак.

Лопнуць — пра ўсё, многае. Шклянкі палопаліся. На [далонях] ускочылі і палопаліся вадзяныя пухіры. Грахоўскі.

пало́паць 1, ‑ае; зак.

Лопнуць — пра ўсё, многае. [Уладзімір:] — Хай яго... Ну і басішча! Ледзь перапонкі не палопалі... Місько.

пало́паць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Лопнуць некалькі разоў па чым‑н. Паляўнічы задаволена палопаў.. [хлопчыка] па плячы і пайшоў да аўтамабіля. «Звязда».

пало́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. палопваць.

пало́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Лопаць час ад часу. У цень пазашывалася ўсё жывое: у вішняку, дакапаўшыся аж да самага карэння, ляніва палопвалі крыл[а]мі разамлелыя куры. Ваданосаў.