калектыві́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Прыхільнік калектывізму.
калектыві́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да калектывіст.
калектывісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на прынцыпах калектывізму. Што абшчынная, калектывістычная буйная вытворчасць вышэй капіталістычнай буйной вытворчасці, гэта Кауцкі прызнае — само сабой разумеецца — з поўнай рашучасцю. Ленін.
калектыві́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на прынцыпах калектывізму. Калектывісцкія погляды.
калекты́ў, ‑тыву, м.
Група людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнай дзейнасцю. Рабочы калектыў. Калектыў мастацкай самадзейнасці. // Група людзей, звязаных сумеснай работай у адной арганізацыі, установе, на прадпрыемства і пад. Фабрычны калектыў. □ Калектыву МТС уручалі пераходны Чырвоны сцяг за першынство ў рэспубліканскім спаборніцтве механізатараў. Хадкевіч.
калекты́ўнасць, ‑і, ж.
Агульнасць, сумеснасць, калегіяльнасць. Прынцып калектыўнасці кіраўніцтва.
калекты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да калектыву, уласцівы яму; агульны, сумесны. Калектыўная гаспадарка. Калектыўнае жыццё. // Які ажыццяўляецца, выконваецца калектывам. Калектыўная праца. Калектыўнае кіраўніцтва. Калектыўны танец.
2. Прызначаны для калектыву. Калектыўнае забеспячэнне.
•••
Калектыўны дагавор гл. дагавор.
калекцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да калекцыі, з’яўляецца калекцыяй. Калекцыйны матэрыял. Калекцыйныя маркі.
кале́кцыя, ‑і, ж.
Сістэматызаваны набор аднародных прадметаў. Калекцыя мінералаў. Калекцыя грампласцінак. Калекцыя слуцкіх паясоў.
[Ад лац. collectio — збор.]
калекцыяне́р, ‑а, м.
Збіральнік калекцый. Пісьмо Бястужава Вайдзевічу.. захоўвалася ў Замосці ў бібліятэцы калекцыянера Аляксандра Ельскага. «Полымя». — Ты б мог, Раман, быць калекцыянерам, прыроду выкладаеш. Ермаловіч.