Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кашта́н, ‑а, м.

1. Дрэва сямейства букавых, якое дае плады ў выглядзе, буйнога арэха.

2. Плод гэтага дрэва. Пражаныя каштаны.

•••

Конскі каштан — дрэва сямейства конскакаштанавых, якім азеляняюць гарады, пасёлкі.

[Лац. castanea.]

кашта́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да каштана, складаецца з каштанаў (у 1 знач.). Каштанавае дрэва. Каштанавае лісце. Каштанавыя прысады.

2. Колеру капітана, чырванавата-карычневы. У Веры Засуліч цудоўныя пышныя валасы цёмна-каштанавага колеру. Зарэцкі. Ззаду, прывязаная да воза, ішла кабылка каштанавай масці. Чарнышэвіч. // З цёмна-бурай афарбоўкай верхняга слою (пра глебу). Каштанавыя глебы.

каштары́с, ‑а, м.

Фінансавы дакумент для вызначэння і планавання выдаткаў і прыбыткаў. Скласці каштарыс. Асігнаваць па каштарысу.

каштары́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каштарыса, прадугледжаны каштарысам. Каштарысны крэдыт. Каштарысныя асігнаванні.

кашто́ўнасць, ‑і, ж.

1. Важнасць, значнасць чаго‑н. Эстэтычная каштоўнасць твора. Пазнавальная каштоўнасць.

2. Каштоўная рэч. Партэр выглядаў шыкарна: калыхаліся султаны вячэрніх жаночых прычосак, ззялі сапраўдныя і фальшывыя каштоўнасці. Самуйлёнак. Максім здзівіўся, убачыўшы гэтулькі кніг, ён ведаў, што пасля акупацыі кнігі былі найвялікшай каштоўнасцю. Шамякін. // перан. З’ява, прадмет, якія маюць вялікае грамадскае значэнне. Духоўныя каштоўнасці. Культурныя каштоўнасці. Матэрыяльныя каштоўнасці.

кашто́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які дорага каштуе, мае вялікую цану. Каштоўны падарунак. □ Адзін з шайкі, чорны, калматы, як звер, узламаў шабляю скрыню і пачаў перабіраць і выкідаць адтуль рэчы, якія яму больш падабаліся, а больш дробныя і каштоўныя — клаў у кішэню. Колас. Залатаносны пясок прамываўся на аўчыне — пясок зносіла вада, а часцінкі каштоўнага металу заставаліся ў поўсці. Самуйлёнак.

2. Які мае важнае, істотнае значэнне. Каштоўная тэхнічная культура. Каштоўны дакумент. Каштоўная прапанова. // Вельмі патрэбны. Каштоўная якасць. □ [У Лясніцкага] была каштоўная прывычка партыйнага кіраўніка: у цяжкі момант раіцца з людзьмі, ведаць іх погляды, думкі. Шамякін.

•••

Каштоўныя камяні гл. камень.

Каштоўныя паперы гл. папера.

кашу́б,

гл. кашубы.

кашу́бка,

гл. кашубы.

кашу́бскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кашуба, кашубаў, належыць ім. Кашубская мова. Кашубская культура.

кашу́бы, ‑аў; адз. кашуб, ‑а, м.; кашубка, ‑і, ДМ ‑бцы; мн. кашубкі, ‑бак; ж.

Народнасць, блізкая да палякаў, якая жыве ў Польскім Прымор’і.