Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

канапа́тчыца, ‑ы, ж.

Жан. да канапатчык.

канапа́ціцца, ‑паціцца; незак.

Зал. да канапаціць.

канапа́ціць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; незак., што.

Затыкаць дзіркі або шчыліны ў чым‑н. пакуллем, мохам і інш. Канапаціць хату. Канапаціць сцены. □ [Якуб] падняў з дна затопленую мінулай восенню лодачку.. Канапаціў пакуллем, плавіў смолку. Лупсякоў.

канапа́чанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. канапаціць.

канапа́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад канапаціць.

2. у знач. прым. Які заканапацілі; праканапачаны. Канапачаная сцяна.

кана́па-ло́жак, канапы-ложка, ж.

Канапа з адкідной спінкай, прыстасаваная для выкарыстання ў якасці ложка.

канапе́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑ляек; ж.

Народная назва некаторых відаў лугавых траў (дрыжніку, кураслепу і інш.).

кана́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Памянш. да канапа; невялікая канапа. Свідраль меў звычку пасля работы пераапрануцца ў піжаму і, пакуль жонка згатуе вячэру, паляжаць з газетай на мяккай канапцы, крыху падрамаць. Дуброўскі.

канаплі́на, ‑ы, ж.

Адно каліва, зерне канапель.

канапляво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Той, хто вырошчвае каноплі.