Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кары́чны, ‑ая, ‑ае.

1. У складзе назваў некаторых трапічных дрэў сямейства лаўровых. Карычнае дрэва.

2. Які здабываецца, атрымліваецца з карыцы ​2. Карычная кіслага.

карычнява́ты, ‑ая, ‑ае.

З колерам, блізкім да карычневага.

карыяты́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Статуя жанчыны, якая служыць апорай перакрыцця і выконвае ролю архітэктурнай калоны. Дом з карыятыдамі.

[Ад грэч. katyátides — карыйскія дзевы, жрыцы храма Арцеміды ў Карыі.]

карэ́, нескл., н.

Пастраенне пяхоты ў форме чатырохвугольніка, якое прымянялася ў еўрапейскіх арміях да другой палавіны 19 ст. галоўным чынам для адбіцца атак кавалерыі.

[Фр. carré.]

карэ́ец,

гл. карэйцы.

карэ́йка, ‑і, ДМ ‑рэйцы, ж.

Свіная або цялячая грудзінка спецыяльнага прыгатавання.

карэ́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Карэі, карэйцаў, належыць ім. Карэйскі народ. Карэйская мова.

карэ́йцы, ‑аў; адз. карэец, ‑рэйца, м.; карэянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. карэянкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Карэі.

карэ́ктар, ‑а, м.

Работнік друкарні або выдавецтва, які займаецца чытаннем і праўкай карэктуры.

[Ад лац. corrector — праўшчык.]

карэ́ктарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карэктара, належыць яму. Карэктарская работа. Карэктарская праўка. // у знач. наз. карэ́ктарская, ‑ай, ж. Памяшканне ў выдавецтве або друкарні, дзе працуюць карэктары.