Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кале́жскі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да калегіі (у 3 знач.). // Як састаўная частка назваў чыноў у цывільных установах дарэвалюцыйнай Расіі. Калежскі рэгістратар. Калежскі асэсар. Калежскі саветнік.

калейдаскапі́чнасць, ‑і, ж.

Стракатасць, бесперастанная змена разнастайных падзей, з’яў. І гаворыцца пра ўсё гэта [тэмп жыцця] так, нібы адкрываецца нешта зусім новае і незвычайнае. Быццам папярэднія пакаленні літаратараў не заўважалі хуткасці і калейдаскапічнасці жыцця, якое іх акружала. «Полымя».

калейдаскапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да калейдаскопа. Калейдаскапічны ўзор. // перан. Які мяняецца хутка, як у калейдаскопе. Калейдаскапічная змена падзей.

калейдаско́п, ‑а, м.

Аптычны прыбор-цацка, у якім пры паварочванні ў розныя бакі ўзнікаюць усё новыя каляровыя ўзоры. // перан. Бесперастанная змена з’яў, падзей і пад. Калі [Андрэй] прыплюшчваў вочы, розныя твары ўзнікалі перад вачамі. І ў гэтым калейдаскопе панавала адно — непераможны настрой гумару, бадзёрасці, смеху. Пестрак.

кале́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑лецы, Т ‑ай, ж.

Чалавек, які страціў якую‑н. частку цела або здольнасць валодаць ёю ці наогул мае які‑н. фізічны недахоп. Рука яго [Зыгмунта] больш у локці не згіналася, ён астаўся калекам назаўсёды. Чорны. Жыў ён [Сяргей Маеўскі] са сваёй адзінай дачкой-калекай, гарбатай ад нараджэння. Шамякін. // Пра чалавека з пашкоджанай, ненармальнай псіхікай.

кале́ктар, ‑а, м.

1. Установа, якая займаецца зборам і размеркаваннем чаго‑н. Бібліятэчны калектар.

2. Шырокі канал або труба, якая збірае вадкасць або газы з другіх каналаў (труб) для адводу іх у іншае месца. Каналізацыйны калектар. Меліярацыйны калектар.

3. Частка электрамашыны, якая служыць для ператварэння пераменнага току ў пастаянны.

4. Падземная галерэя, якая пракладваецца пад паверхняй вуліц для ўкладкі кабеляў або труб.

[Лац. collector — збіральнік.]

кале́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да калектара. Калектарныя супрацоўнікі. Калектарны канал. Калектарны генератар. Калектарная ўкладка труб.

калектывізава́ць, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Аб’яднацца (аб’ядноўвацца) у калектыў.

2. Зал. да калектывізаваць.

калектывізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Аб’яднаць (аб’ядноўваць) у калгасы. Калектывізаваць сялянства. □ Сымон Карызна, упэўнены ў немінучай удачы, даў сабе слова намагчыся ўсімі сіламі і калектывізаваць свой сельсавет раней ад усіх у раёне. Зарэцкі.

калектывіза́цыя, ‑і, ж.

Аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сацыялістычныя гаспадаркі — калгасы. — Правільная палітыка нашай камуністычнай партыі, — гаварыў Кастусь, — палітыка .. развіцця індустрыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі — апраўдала сябе выдатна. Брыль.

калектыві́зм, ‑у, м.

Таварыскае супрацоўніцтва і ўзаемадапамога працоўных, заснаваныя на свядомым падпарадкаванні асабістых інтарэсаў грамадскім. «Дзень брыгадзіра» стаў школай выхавання кадраў, умацавання працоўнай дысцыпліны, згуртавання брыгад, выхавання пачуцця калектывізму, арганізацыі сацспаборніцтва. Дуброўскі.