Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

павытраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вытрасці ўсё, многае. Павытрасаць дарожкі. □ Бумажнік і кашалёк [наглядчыкі] павытрасалі, грошы палажылі на стол. Колас.

павытупля́цца, ‑яецца; зак.

Вытупіцца — пра ўсё, многае. Нажы павытупляліся.

павытупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.

Вытупіць усё, многае. Павытупляць сярпы.

павыту́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Вытурыць усіх, многіх.

павы́тчык, ‑а, м.

Гіст. Службовая асоба канцылярыі, якая кіравала справаводствам у судзе ў Расіі 16–17 стст.

павытырка́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Вытыркнуцца, паказацца адкуль‑н. — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. У розных месцах з-пад вады павытыркаліся новыя купінкі травы. Маўр.

павытырка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Разм. Вытыркнуць што‑н. у многіх месцах або ўсё, многае. Павытыркаў сваё рэдкае голле альшэўнік. Пташнікаў.

павыхваля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм. Выхваляцца некаторы час.

павыхо́дзіць, ‑дзіць; ‑дзім, ‑дзіце, ‑дзяць; зак.

1. Выйсці адкуль‑н., пакінуць межы чаго‑н. — пра ўсіх, многіх. Партызаны павыходзілі з лясоў. □ Людзі павыходзілі з зямлянак, рассыпаліся па лесе. Шамякін. // Прарвацца, прабіцца адкуль‑н. поўнасцю або ў вялікай колькасці. Павыходзіць з акружэння. // Пакінуць месца знаходжання дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Некаторыя з.. [сяброў па былому падполлю] толькі ў верасні трыццаць дзевятага павыходзілі з санацыйных астрогаў. Брыль.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.); перан. Быць выдадзеным, надрукаваным — пра ўсё, многае.

3. Прыйсці куды‑н., апынуцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Павыходзіць на суботнік.

4. Выйсці (замуж) — пра ўсіх, многіх. Удава Пагуляйская не мела сыноў, а дочкі павыходзілі замуж, апрача меншай, што яшчэ хадзіла ў.. дзесяцігодку. Грамовіч.

5. Разм. Стаць, зрабіцца кім‑, чым‑н. — пра ўсіх, многіх. [Вейс:] — Бач, колькі.. [маладых] не то што ў памочнікі, а ў машыніст павыходзіла. Шынклер.

павыцвіта́ць, ‑ае; зак.

Выцвісці — пра ўсё, многае. Хусткі павыцвіталі.