заку́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закурыць 1.
2. у знач. прым. Пакрыты дымам, сажай. Па ўсіх шчылінах закураных сцен тырчаць пучкі сушаных траў і кветак. Бядуля.
заку́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да закурыцца 1.
2. Зал. да закурваць 1.
заку́рваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закурыць 1.
заку́рваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што, чаго і без дап.
Дастаўшы або скруціўшы папяросу, набіўшы люльку, запальваць яе. — Закурвайце, мужчыны! — адазваўся Сымон, выняўшы з-за пазухі вялікі капшук з тытунём. Чарот. У штольні Франц.. даставаў цыгарэту, акуратна адшчыкваў ад яе палавіну і закурваў. Даніленка.
заку́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Разм.
1. Дзеянне паводле дзеясл. закурваць 2 — закурыць 2 (у 1 знач.).
2. Тое, што кураць; курыва. [Карпенка] намацаў кішэні, выцягнуў закурку, згарнуў цыгарку. Быкаў.
закурлы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць курлыкаць. // Курлыкнуць некалькі разоў запар; пракурлыкаць. Нібы ў адказ дзяўчынцы птушкі дружна і моцна закурлыкалі і схаваліся за густым сасновым борам. Ляўданскі.
закурня́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць курняўкаць. // Пракурняўкаць. Кот закурняўкаў і адскочыў убок.
закуро́дыміцца і закурады́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; зак.
Пакрыцца сажай; задыміцца. Шкло ў лямпе закуродымілася.
закуро́дыміць і закурады́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.
Пакрыць сажай; задыміць. Закурадыміць сцены.
закуро́дымлены і закурады́млены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закуродыміць, закурадыміць.
2. у знач. прым. Пакрыты сажай; задымлены. Закуродымленая кепка была нацягнена на лоб. Чорны. Злева і справа чарнелі папялішчы, пахіленыя закурадымленыя каробкі, абгарэлыя дрэвы. Сіўцоў.
закуро́дымлівацца і закурады́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да закуродыміцца, закурадыміцца.
2. Зал. да закуродымліваць, закурадымліваць.