каршу́н, ‑а, м.
Вялікая драпежная птушка сямейства ястрабіных з доўгімі крыламі і загнутай дзюбай. Над лесам, у празрыстай сін[ечы] неба, вісеў каршун. Асіпенка. Аднаго разу, калі каршун напаў на маленькіх куранят, галагуцкі певень.. забіў каршуна. Бядуля.
•••
Каршуном наляцець гл. наляцець.
каршуннё, ‑я, н., зб.
Чарада каршукоў; каршуны.
каршуно́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да каршуна; такі, як у каршуна. Каршуновы крык.
каршуно́ў, ‑ова.
Які належыць каршуну. Каршунова гняздо. Каршуновы лапы.
каршуняня́ і каршунянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.
Птушаня каршуна.
каршэ́нь, ‑шня, м.
Разм.
1. Карак. Назаўтра летуна з машынай адшукалі і, даўшы ў каршэнь, прагналі. Корбан. // Частка адзення, якая прылягае да карка. [Паліцэйскі] ужо сілком цягнуў хлопца, схапіўшы яго за каршэнь. Лынькоў.
2. Удар, кухталь. Надаваць каршнёў.
•••
Гнаць у каршэнь гл. гнаць.
ка́ры 1, ‑ая, ‑ае.
Карычневы (пра колер вачэй). Роўненькі прабор валасоў здаваўся залацістым, карыя вочы былі колеру добра выспелай вішні. Дуброўскі. Саханюк быў хлопец сухарлявы, досыць высокага росту, меў даволі прыгожы твар, але малавыразныя, жаўтавата-карыя вочы яго крыху псавалі. Колас.
[Ад цюрк. кара — чорны.]
ка́ры 2, ‑аў; адз. няма.
1. Сані для перавозкі бярвення. Людзі.. вазілі дахаты бярвенне на карах, на звычайных санях. Бядуля. Два калгаснікі канём, запрэжаным у кароценькія, шырокія, як атопак, кары, вытралёўвалі бярвенне да дарогі. Дуброўскі.
2. Вялікія калёсы для перавозкі грузаў. Шэсць чалавек правілі кары: жніво і ўборка, з поля, былі блізка. Чорны. Увесь заямнінскі дзядзінец уставілі фурманкі: тут былі карэты, брычкі, вазы, кары. Пальчэўскі.
кары́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Бой тарэадора з быком (масавае відовішча ў Іспаніі і некаторых іншых краінах).
[Ісп. corrida.]
ка́рыес і карыёз, ‑у, м.
Запаленчы працэс у цвёрдай тканцы касцей, зубоў, які суправаджаецца гніеннем; кастаеда. Карыес зубоў.
[Лац. caries — гніенне.]
ка́рыесны і карыёзны, ‑ая, ‑ае.
Пашкоджаны карыесам, карыёзам. Карыесны зуб.