Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

канцэнтрава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. канцэнтраваць і канцэнтравацца.

канцэнтрава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад канцэнтраваць.

2. у знач. прым. Які вызначаецца насычанасцю, змяшчае ў сабе вялікую колькасць каштоўных пажыўных рэчываў. Канцэнтраваныя кармы.

3. у знач. прым. Які вызначаецца высокай канцэнтрацыяй (у 2 знач.). Канцэнтраваны раствор. Канцэнтраваная кіслага.

4. у знач. прым. Абагачаны (пра руды, горныя пароды).

канцэнтрава́цца, ‑руецца; незак.

1. Збірацца, сцягвацца, групавацца ў адным якім‑н. месцы. Насельніцтва канцэнтруецца вакол гарадоў. // перан. Звяртацца, накіроўвацца на што‑н. (пра думкі, увагу і пад.). Гутаркі і жарты канцэнтраваліся пераважна каля Букрэевай асобы і яго ролі ў якасці «маладзіцы». Колас.

2. Згушчацца, насычацца (пра растворы).

3. Абагачацца (пра руды, горныя пароды).

4. Зал. да канцэнтраваць.

канцэнтрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

1. Збіраць, сцягваць, групаваць у адным якім‑н. месцы. Канцэнтраваць вытворчасць. Канцэнтраваць войскі. // перан. Звяртаць, накіроўваць на што‑н. (увагу, думкі і пад.). Канцэнтраваць думкі. □ Прараб валодаў здольнасцю канцэнтраваць сваю ўвагу на адным, самым галоўным пытанні, не палохаўся рызыкі і адказнасці. «Полымя».

2. Згушчаць, насыпаць растворы, выдаляючы лішні растваральніка.

3. Абагачаць карысныя выкапні шляхам выдзялення найбольш прыгоднай з тэхнічнага і эканамічнага боку часткі іх для далейшай апрацоўкі або выкарыстання.

канцэнтра́т, ‑у, М ‑раце, м.

1. Спецыяльна апрацаваны сухі прадукт, зручны для захоўвання і хуткага прыгатавання ежы. Харчовыя канцэнтраты. Канцэнтрат кашы. Малочны канцэнтрат.

2. Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (напрыклад, зерне, макуха, вотруб’е). — Вось пры саўгасе, — гаварыла далей жанчына, — сталі прывозіць пад вясну канцэнтраты, дык і хвароб на ферме паменшала. Кулакоўскі.

3. Прадукт абагачэння карыснага выкапня шляхам канцэнтрацыі.

канцэнтрацы́йны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: канцэнтрацыйны лагер гл. лагер.

канцэнтра́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. канцэнтраваць, дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. канцэнтравацца. Канцэнтрацыя вытворчасці. Канцэнтрацыя рабочай сілы. Канцэнтрацыя раствору солямі.

2. Колькасць растворанага рэчыва, якая змяшчаецца ў пэўнай колькасці раствору. Раствор высокай канцэнтрацыі.

[Лац. concentratio.]

канцэ́нтры, ‑аў; адз. канцэнтр, ‑а, м.

1. Кругі рознай велічыні, але з агульным цэнтрам.

2. Паслядоўныя ступені ў навучанні, якія звязаны адзінствам зместу, але адрозніваюцца па складанасці і аб’ёму. Першы канцэнтр. Другі канцэнтр.

[Ад лац. con — з, разам і centrum — цэнтр.]

канцэнтры́зм, ‑у, м.

Паўтаральнасць вучэбнага матэрыялу праграм ніжэйшай ступені навучання ў праграмах наступных яго ступеней.

канцэнтры́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць канцэнтрычнага. Канцэнтрычнасць акружнасцей.