заві́ўка, ‑і, ДМ ‑віўцы; Р мн. ‑вівак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. завіваць — завіць і завівацца — завіцца. Стрыжка і завіўка валасоў.
2. Прычоска ў выглядзе завітых валасоў. Кароткая завіўка замест кос як бы падменьвала ранейшую Касю нейкай другой. Васілевіч.
завіха́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. завіхацца.
завіха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Рабіць што‑н. вельмі старанна, рупліва. Ля адной платформы завіхаліся людзі на чале з Ваўчком — яны прыладжвалі з бярвення і дошак сход[ы] для машын. Хадкевіч. Зімою ў гэтым пакоі вучыліся чацвёрты і пяты класы, а летам завіхаліся служанкі: мылі, сушылі і прасавалі настаўніцкую бялізну. Лобан.
2. каля каго-чаго. Горача выяўляць сваю прыхільнасць, адданасць каму‑, чаму‑н. Завіхацца каля сям’і. □ Пантагрыні ж вельмі патрэбна была дапамога, таму ён і завіхаўся каля свайго заакіянскага госця. Маўр. // Заляцацца да каго‑н., упадаць за кім‑н. Гэтая прыгажуня з першага ж дня пачала неяк занадта шчыра завіхацца каля ўрача. Шамякін.
завіхля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
Разм. Пачаць віхляць.
завіхры́цца 1, ‑рыцца; зак.
1. Закружыцца, узняцца віхрам. Завіхрыўся пыл на дарозе. □ Ужо з комінаў хат гаманлівых Завіхрыўся дымок кучаравы І расплыўся ў блакітным бяздонні. Журба. Шуганула імклівая полька. Завіхрыліся пары. Пестрак.
2. перан. Бурна праявіцца; забурліць, закіпець (пра падзеі, пачуцці і пад.). Завіхрылася жыццё і бурліць, як чорны вір. Колас.
завіхры́цца 2, ‑рыцца; зак.
Падняцца віхрамі, пасмамі. Салома на страсе завіхрылася.
завіхры́ць 1, ‑рыць; зак.
1. што. Закружыць, узняць віхрам. Вецер завіхрыў пясок. / у безас. ужыв. Завіхрыла снег на полі.
2. перан. Бурна праявіцца; забурліць, закіпець (пра падзеі, пачуцці і пад.). У грудзях завіхрыла разгарачанае пачуццё. Гартны.
завіхры́ць 2, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Падняць віхор, пасмы. Завіхрыць валасы.
завіхрэ́нне 1, ‑я, н.
1. Слуп пылу, снегу і пад., узняты ветрам. Толькі снежны пыл узнімаўся завіхрэннямі над зямлёй, толькі мяцеліца ладзіла вар’яцкае сваё ігрышча. Мікуліч.
2. Спец. Утварэнне віхраў у газе або вадкасці пры абцяканні якіх‑н. цел або пры сустрэчы супрацьлеглых патокаў.
завіхрэ́нне 2, ‑я, н.
Тое, што і віхор 2. Зініны рукі, прастакаваты твар, пакрыты залаціста-рыжымі валасінкамі з завіхрэннямі ля вушэй, шырокі нос вельмі ўжо не падабаліся мне. Карпюк.
завіху́рыцца, ‑рыцца; зак.
Разм. Тое, што і завіхрыцца 1 (у 1, 2 знач.). Закружылася, завіхурылася ўзнятае ветрам з зямлі лісце. Хомчанка. Думкі адразу пабеглі, завіхурыліся. Мележ.
завіху́рыць, ‑рыць; зак.
Разм. Тое, што і завіхрыць 1. Зусім нечакана сыпануў снег, дробны, калючы, і яго закруціла, завіхурыла і пазнала ветрам. Сачанка. Зазвінелі ў сельскім клубе песні, завіхурылі на сцэне беларускія танцы. «Звязда».