Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карчма́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Трымаць карчму, быць карчмаром.

карчо́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Памянш.-ласк. да карчма; невялікая карчма. А з-за дрэў страха зірнула І два коміны на ёй. Падышоў Сымон — карчомка Са стадолай і дваром. Колас.

карчо́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карчмы, належыць ёй. Карчомны дом. □ Начаваў .. [Гушка] дзесьці на самай глухой вуліцы ў карчомнай стадоле. Чорны.

карчу́к, ‑а, м.

Абл. Невялікі корч. Мацей падняўся з карчука і моўчкі пайшоў у бок дарогі. М. Стральцоў.

карчы́сты, ‑ая, ‑ае.

З вялікай колькасцю карчоў, пнёў. Вільготны вецер вее аднекуль з ціхіх палявых дарог, .. з карчыстых тарфяных альшанікаў. Пестрак.

карчэ́ўе, ‑я, н., зб.

Карчы, пні. Ногі мы даволі грунтоўна паабдзіралі ў асацэ ды карчэўі. Брыль. — Зашыўся [бабёр] недзе ў карчэўе, не пайшоў канавай, — здагадаўся бацька. Масарэнка.

карша́к,

гл. коршак.

каршако́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да коршака; такі, як у коршака. У шкле на хвіліну прамільгнула даўганосая, каршаковая галава ў фуражцы. Мележ.

каршачаня́ і каршачанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Птушаня коршака.

каршачо́к, ‑чка, м.

Малады, невялікі коршак. Дробны каршачок плаваў над асіннікам, вавёрка імчалася цераз дубы. Чорны. Нудна пасвістваючы, высока над грэбляй лётаў, выглядаючы здабычу, маленькі каршачок. Самуйлёнак.