Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

запхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм.

1. Пхнуўшы, уціснуць, засунуць што‑н., упіхнуць каго‑н. куды‑н. Фішар з падкрэсленай абыякавасцю запхнуў за пазуху кніжку. Быкаў. Арыштаваных запхнулі ў машыны. Няхай.

2. Заткнуць рот, закрыць якую‑н. адтуліну. [Грэт] пачала вырывацца, плакаць, крычаць, але ёй запхнулі рот. Маўр.

запча́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Запасная частка.

запы́ленасць, ‑і, ж.

Насычанасць пылам. Барацьба з запыленасцю паветра.

запы́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад запыліць ​1.

2. у знач. прым. Пакрыты пылам, насыпаны пылам. Днём і ноччу ляцеў паравоз, Запылены, закураны, Аж з Урала. Кірэенка. Даміра ішоў наперадзе, цяжка ступаючы запыленымі кірзавымі ботамі. Асіпенка.

запылі́цца 1, ‑пылюся, ‑пылішся, ‑пыліцца; зак.

Пакрыцца пылам. [Дзядзька] нават башлык адвёў на шапку, каб .. не запылілася. Баранавых. — Каля мукі ходзячы, вядома, што запылішся, — сказаў нехта з завознікаў. Сабаленка.

запылі́цца 2, ‑ліцца; зак.

Пачаць пыліцца.

запылі́ць 1, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак., каго-што.

Пакрыць або запоўніць пылам. Запыліць боты. Запыліць паветра. □ І мільёны парэпаных ног Крочаць: пыл запыліў небасхіл. Бялевіч.

запылі́ць 2, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак.

Пачаць пыліць.

запы́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да запыліцца ​1.

запы́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запыліць ​1.

запыля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да запыліцца ​1.

запыні́цца, ‑пынюся, ‑пынішся, ‑пыніцца; зак.

Разм.

1. Замарудзіць або спыніць свой рух, ход; прыпыніцца. Ля ўваходу Мікола запыніўся на момант, каб перавесці дыханне, затым, не пастукаўшы ў дзверы, з сілай ірвануў іх на сябе. Сіняўскі. Зімовыя надвячоркам ля хаты старасты запыніліся двое. Навуменка.

2. Запнуцца, абарваць або замарудзіць гаворку. Чамусьці перад тым, як вычытаць Галіна прозвішча, дырэктар запыніўся, быццам у яго не хапіла духу. Сабаленка.

3. на кім-чым. Затрымацца, сканцэнтравацца на кім‑, чым‑н. (пра вочы, позірк, думкі і пад.). Дапытлівыя шэрыя вочкі селяніна на момант запыніліся на Лабановічу. Колас.