запылі́цца ​1, ‑пылюся, ‑пылішся, ‑пыліцца; зак.

Пакрыцца пылам. [Дзядзька] нават башлык адвёў на шапку, каб .. не запылілася. Баранавых. — Каля мукі ходзячы, вядома, што запылішся, — сказаў нехта з завознікаў. Сабаленка.

запылі́цца ​2, ‑ліцца; зак.

Пачаць пыліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)