Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карча́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Памянш.-ласк. да карчага ​1.

карча́жына, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і карчага ​1. Больш нічога мы не злавілі і ўзяліся наладжваць начлег. Расклалі касцёр з сухіх карчажын і галля, абскрэблі шчупака ды пачалі варыць юшку. Якімовіч.

карча́к, ‑а, м.

Абл. Тое, што і корч (у 1 знач.). Міхаль спаткнуўся аб карчак. Бялевіч.

карчакава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Разм. З вялікай колькасцю карчоў, карчакоў; карчысты. Каляіністай і карчакаватай дарогай .. ехалі дзве сялянскія фурманкі. Чорны.

2. Абл. Каржакаваты (пра чалавека, яго постаць). Па вуліцы бегае стараста Адам, тоўсты карчакаваты мужык. Якімовіч.

карчане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Моцна азябшы, траціць адчувальнасць. Рукі карчанеюць на марозе. □ Цэментовая падлога ў камеры намерзла, босыя ногі пачалі карчанець. Чорны.

карчма́, ы́; мн. ко́рчмы (з ліч. 2, 3, 4 карчмы́), ко́рчмаў; ж.

Пітны дом з начлегам у дарэвалюцыйнай Расіі (галоўным чынам на Украіне, у Беларусі і Польшчы). — У хаціне спачатку карчма была, бо непадалёк бальшак праходзіў. І людзі забягалі сюды падсілкавацца на дарогу. Няхай. Дзень у дзень .. спыняліся ў пасадзецкіх корчмах дзесяткі фурманак. Бядуля.

карчма́р, ‑а, м.

Чалавек, які трымае карчму; гаспадар карчмы. У свята карчма была заўсёды поўная. Карчмар паспяваў толькі запісваць, хто колькі бярэ.. напавер. Брыль. Яшчэ пры цару ў гэтай хаце была карчма і трымаў яе стары карчмар Евель Пінхасік. Сабаленка.

карчма́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да карчмар.

карчма́рства, ‑а, н.

Трыманне карчмы; занятак карчмара. — Думаеце, выгадная рэч карчмарства? Вечна не даспіш, заўсёды на нагах. Гартны.

карчма́рыха, ‑і, ДМ ‑рысе, ж.

Жонка карчмара.