Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

карці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Састаўляць карту, наносіць на карту, звяраць карты. Карціраваць паверхню Ветры пры дапамозе радыёлакатараў.

ка́рцэр, ‑а, м.

Цёмнае і цеснае памяшканне для часовага адзіночнага зняволення (у турмах, канцлагерах і інш.). Было страшна, калі білі, калі ў пакаранне па цэлых сутках трымалі без яды, калі саджалі ў карцэр — сыры цёмны склеп, дзе вяліся пацукі і кажаны... Васілевіч.

[Ад лац. carcer — турма.]

ка́рцэрны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карцэра. Карцэрны рэжым.

карчава́льнік, ‑а, м.

Машына для карчавання. Мы спыняемся перад машынай з магутнымі сківіцамі. — Гэта новы карчавальнік Д–695, — тлумачыць інжынер. В. Вольскі.

карчава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да карчавання. Карчавальныя работы. // Прызначаны для карчавання. Карчавальная машына.

карчава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. карчаваць.

карчава́ты, ‑ая, ‑ае.

Абл. Карчысты. Каторы год праводжу баразну Па цаліне. У карчаватых лядах Зярнят ўкінуў жменю не адну Я ў раллю пад бацькавым наглядам. Ляпёшкін.

карчава́цца, ‑чуецца; незак.

Зал. да карчаваць.

карчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак., што.

1. Выконваць, выдзіраць з карэннем (пні, дрэвы). Некалькі калгаснікаў з сякерамі ў руках карчавалі пні. Шашкоў. Нябожчык усё выгоды шукаў: каб і вада неглыбока, каб і сенажаць была, каб і лесу не шмат давялося карчаваць пад ворыва. Пальчэўскі. // Ачышчаць ад пнёў, карчоў. — А яго бацька гэтай павекі не карчаваў? — паказаў Рыгор пальцам на Якуба. Крапіва.

2. перан. Выкараняць, вынішчаць без астатку. Карчаваць зло. □ Разам з вамі я выйду на ворага, Карчаваць чарнацвет нашай спадчыны. А. Александровіч.

карча́га 1, ‑і, ДМ ‑чазе, ж.

Разм. Пень, вывернуты з карэннем; корч. Гануля дастала з-за коміна карчагі і стала чыркаць запалк[ай], якая адсырэла і не загаралася. Гурскі.

карча́га 2, ‑і, ДМ ‑чазе, ж.

1. Тое, што і амфара. Па такіх знаходках, як абломкі амфар, або карчаг, якія выкарыстоўваліся феадаламі для зберажэння він, відаць, што гэта пасяленне з самага пачатку не было сельскім. «Беларусь».

2. Разм. Гляк для мазі. Паны налева важна садзяць, Дзе іх сярмяжнікі не здрадзяць Ні пахам дзёгцю, ні карчагі, Ні відам латанай сярмягі. Колас.