Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

канфідэ́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да канфідэнт.

канфідэнцыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не падлягае агалашэнню; даверны, сакрэтны. Ужо адбылося некалькі канфідэнцыяльных сустрэч з прадстаўнікамі цэнтральнага кіраўніцтва прафсаюзаў Амерыкі. Лынькоў.

[Ад лац. confidentia — давер’е.]

канфірмава́цца, ‑муюся, ‑муешся, ‑муецца; зак. і незак.

1. Прыняць (прымаць) канфірмацыю (у 2 знач.).

2. толькі незак. Зал. да канфірмаваць.

канфірмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., што.

1. Зацвердзіць (зацвярджаць) пастанову, судовы прыгавор і пад.

2. Справіць (спраўляць) абрад канфірмацыі.

канфірмацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да канфірмацыі.

канфірма́цыя, ‑і, ж.

1. Зацвярджэнне пастановы, судовага прыгавору вышэйшай уладай у буржуазных краінах. // Уст. Прыгавор, зацверджаны вышэйшай уладай.

2. У католікаў — абрад мірапамазання, які далучае дзяцей да царквы; у пратэстантаў — абрад прыняцця ў члены царквы юнакоў і дзяўчат.

[Ад лац. confirmatio — зацвярджэнне.]

канфіскава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад канфіскаваць.

канфіскава́цца, ‑куецца; незак.

Зал. да канфіскаваць.

канфіскава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) канфіскацыю. Канфіскаваць каштоўнасці. □ [У гаспадарцы] засталіся толькі сто пяцьдзесят дзесяцін, бо другія сто пяцьдзесят царскі ўрад канфіскаваў за ўдзел бацькі ў паўстанні. Пестрак. Газету затрымлівалі, штрафавалі, канфіскавалі і, нарэшце, зусім забаранілі. Колас.

канфіска́ты, ‑аў; адз. канфіскат, ‑а, М ‑каце, м.

Канфіскаваныя рэчы, маёмасць.