Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

запрэ́гчы, ‑прагу, ‑пражэш, ‑пражэ; ‑пражом, ‑пражаце, ‑прагуць; пр. запрог, ‑прагла і ‑прагла, ‑прагла і ‑прагло; заг. запражы; зак., каго-што.

1. Вупражжу злучыць (запражную жывёліну) з калёсамі, санямі і пад.; упрэгчы. На другі дзень на захадзе сонца запрог дзядзька Марцін чорнага коніка.., каб завезці пляменніка на станцыю. Колас. Загадаў пан запрэгчы тройку коней, сеў з фурманам і памчаўся даганяць мужыка. Якімовіч. / Пра калёсы, сані і пад. Зараз жа загадаў [пан] запрэгчы брычку і разам з аканомам паехаў у Сячанку... Чарот.

2. перан. Разм. Нагрузіць цяжкай работай, прымусіць многа працаваць. Запрэгчы ў работу. □ Маці нашай не заставалася нічога іншага, як запрэгчы ў гаспадарку мяне. Брыль.

•••

Запрэгчы ў аглоблі (у хамут) — узяўшы над сваю ўладу, прымусіць працаваць.

запрэ́гчыся, ‑прагуся, ‑пражэшся, ‑пражэцца; ‑пражомся, ‑пражацеся, ‑прагуцца; пр. запрогся, ‑прэглася і ‑праглася, ‑прэглася і ‑праглося; заг. запражыся; зак.

Разм.

1. Запрэгчы сябе ў што‑н.

2. Запрэгчы свайго каня, вала і пад. у што‑н. — Што, не запрагліся? Я так і знаў. Адны на ўсю вёску... Дзе кабыла? — .. [Юзік] узяў аброць у Тані.. Ён запражэ кабылу, і яны паедуць з усімі ў Карчаватку. Пташнікаў.

3. перан. Узяцца за цяжкую працяглую працу. — Запрогся ў воз — цягні, вязі! Бялевіч.

запрэ́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад запрэгчы.

запрэ́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Некалькі коней, сабак і пад., запрэжаных у адну вупраж. Запрэжка сабак. □ З невысокага сопкі спускалася аленняя запрэжка. Шамякін.

2. Вупраж, збруя. Гурген неяк ублытаў коней у запрэжку. Самуйлёнак.

•••

Хадзіць у запрэжцы гл. хадзіць.

запсіхава́ць, ‑псіхую, ‑псіхуеш, ‑псіхуе; зак.

Пачаць псіхаваць, траціць псіхічную раўнавагу.

запстры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць пстрыкаць.

запу́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Абл. Запужаць, запалохаць. Нас вораг нічым не запудзіць — мы мір на зямлі адстаім. Машара.

запу́дрывацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да запудрыцца.

2. Зал. да запудрываць.

запу́дрываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запудрыць.

запу́дрыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Пакрыць твар пудрай. // Пакрыцца тонкім слоем якога‑н. сыпучага рэчыва. Запудрыцца мукой.