Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паабгрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абгрызці што‑н. з усіх бакоў; абгрызці ўсё, многае. Паабгрызаць косткі. □ Дома ў нас панадзіўся [козлік] у каморку, па крупы.. А то хлеб знойдзе, усе боханы паабгрызае. Брыль.

паабдзёўбваць, ‑ае; зак., што.

Абдзяўбці з усіх бакоў; абдзяўбці ўсё, многае. Паабдзёўбваць кару. Паабдзёўбвалі птушкі вішні.

паабдзіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Абадрацца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Паабдзіраліся рукі аб калючкі. □ У малога Васілька паабдзіраліся насы ў чаравіках і пазбіваліся абцасы. Броўка.

паабдзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Абадраць у многіх месцах, кругом; абадраць усё, многае. Паабдзіраць кару на дрэве. Паабдзіраць ногі.

2. перан. Разм. Абабраць, абкрасці ўсіх, многіх.

паабдзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Абдзьмухаць усё, многае.

паабду́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Абдурыць усіх, многіх.

паабдыма́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Тое, што і паабнімацца.

паабдыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Тое, што і паабнімаць.

паабе́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

З’есці абед, з’есці што‑н. у якасці абеду. Коля наспех паабедаў і рашуча пачаў ачышчаць стол. Якімовіч.

паабжына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абжаць усё, многае. Паабжынаць усе палеткі.