паабгрызаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абгрызці што‑н. з усіх бакоў; абгрызці ўсё, многае. Паабгрызаць косткі. ▪ Дома ў нас панадзіўся [козлік] у каморку, па крупы.. А то хлеб знойдзе, усе боханы паабгрызае. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)