Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каса́ч 1, ‑а, м.

Травяністая шматгадовая расліна сямейства касачовых з доўгімі мечападобнымі лістамі і вялікімі кветкамі жоўтага, сіняга або фіялетавага колеру. У Акілініным агародчыку прабіваліся ўжо чырвоныя стрэлы півоняў і вострыя, як кінжалы, лісты касачоў. Вітка.

каса́ч 2, ‑а, м.

Цецярук-самец, які ў адрозненне ад самкі мае ў хвасце доўгае выгнутае пер’е.

касачо́выя, ‑ых.

Сямейства аднадольных карэнішчавых шматгадовых раслін з вузкімі лістамі і вялікімі яркімі кветкамі.

касе́канс, ‑а, м.

Трыганаметрычная функцыя — секанс дапаўняльнага вугла.

[Ад лац. co — разам і secans — сякучы.]

касе́та, ‑ы, ДМ ‑сеце, ж.

1. Святлонепранікальны футляр для прадухілення засвечвання святлоадчувальных матэрыялаў (плёнак, пласцінак і пад.) пры фота- і кіназдымках. // Плоская каробка, у якой размяшчаецца магнітная магнітафонная лента.

2. Прыстасаванне для скідання бомб.

3. Тое, што і кесон (у 3 знач.).

[Ад фр. cassette — скрынка.]

касе́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да касеты.

•••

Касетнае кіно гл. кіно.

касе́ц, касца, м.

Той, хто косіць (травы, збажыну). Лёгка і хораша, спраўна і спорна ідуць у пракосе сапраўдныя касцы. Брыль. Па пояс трава парасла за ракой. Чакае касца яна з вострай касой. Муравейка.

касе́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да касца, належыць яму. Касецкія прылады.

касе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца косым.

касізна́, ‑ы, ж.

Разм. Скрыўленасць, перакошанасць. Касізна дошкі.

касі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Сельскагаспадарчая машына для скошвання траў. Конная касілка. Трактарная касілка. □ І гудуць касілкі, Свішчуць тонка косы, І наўсцяж кладуцца Роўныя пракосы. Астрэйка.