каардына́ты, ‑нат; адз. каардыната, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.
1. Спец. Велічыні, якія вызначаюць месцазнаходжанне пункта на плоскасці або ў прасторы. Сістэма каардынат. Геаграфічныя каардынаты. □ Паведамлялася, што эсмінец вядзе цяжкі бой з варожымі самалётамі.. Шыфрам вызначаліся каардынаты. Кулакоўскі.
2. перан. Разм. Адрас, месцапражыванне ці месцазнаходжанне каго‑н. Засталося толькі выйсці на край лесу, вызначыць свае каардынаты ці можа нават так пазнаць мясцовасць і потым смела ісці ў родную вёску. Шамякін.
[Ад лац. co — разам і ordinatus — упарадкаваны.]
каардынацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да каардынацыі. Каардынацыйная сувязь. Каардынацыйны цэнтр.
каардына́цыя, ‑і, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. каардынаваць. Савет па каардынацыі.
2. Мэтазгодная адпаведнасць, узгодненасць (дзеянняў, учынкаў і пад.). Дасканалая каардынацыя рухаў.
[Лац. coordinatio.]