Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зада́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да задатка (у 1 знач.).

зада́ткавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і задатачны.

зада́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад задавіць.

задаўне́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вялікай даўнасці; стары, застарэлы. Хатка ў Рэйтанаў не была падобная на кулацкую, нейкая падслепаватая і ўчарнелая, і ўсё з будынкаў здавалася нейкім задаўнелым. Лобан.

зада́ўніцца, ‑ніцца; зак.

Разм. Зацягнуцца, застарэць. Хвароба задаўнілася.

зада́цца, ‑дамся, ‑дасіся, ‑дасца; ‑дадзімся, ‑дасцеся, ‑дадуцца; пр. задаўся, ‑лася, ‑лося; заг. задайся; зак.

1. чым. Паставіць сабе для вырашэння (мэту, пытанне). Задацца мэтай.

2. (часта з адмоўем). Абл. Выйсці ўдалым; атрымацца, удацца. Хлеб не задаўся. □ Так, шчасце мне, відаць, не задалося. Караткевіч.

зада́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасца, ‑дадуць; пр. задаў, ‑дала, ‑ло; заг. задай; зак.

1. што. Прапанаваць, даручыць выканаць што‑н. Задаць урок. Задаць пытанне. □ — Я, Васіль Андрэевіч, мінулы раз не быў на ўроку і не ведаў, што нам гадалі. Чарнышэвіч.

2. што. Вызначыць, указаць. Задаць курс караблю.

3. што. Зрабіць, арганізаваць. Задаць баль. // таксама чаго. Учыніць, нарабіць (чаго‑н. непрыемнага). Задаць клопату. Задаць страху.

4. Разм. Набіць, адлупцаваць. Недалёка плакаў хлапец, відаць, той Федзя, якому маці добра задала, што доўга не ішоў дахаты. Шамякін.

•••

Задаць дзёру (драла, драпака) — тое, што і даць дзёру (драла, драпака) (гл. даць).

Задаць дыхту — тое, што і даць дыхту (гл. даць).

Задаць жару — тое, што і даць жару (гл. даць).

Задаць задачу каму — паставіць у цяжкае становішча, стварыць для каго‑н. цяжкасці, якія неабходна пераадолець. — Ну, браце, і задала твая Вараноўская нашым бабам задачу... Сон страцім. Васілевіч.

Задаць лазню — тое, што і даць лазню (гл. даць).

Задаць лататы — тое, што і даць лататы (гл. даць).

Задаць перцу — тое, што і даць перцу (гл. даць).

Задаць пытлю — тое, што і даць пытлю (гл. даць).

Задаць тон — а) указаць хору танальнасць перад спяваннем; б) паказаць прыклад у чым‑н., стаць узорам для іншых. Тон у рабоце задалі перадавікі.

Задаць храпака — тое, што і даць храпака (гл. даць).

Задаць чосу — тое, што і даць чосу (гл. даць).

зада́ча, ‑ы, ж.

1. Тое, што неабходна выканаць, вырашыць. Паставіць перад сабой задачу. Вырашыць задачу. Першачарговая задача. □ Усе бліжэйшыя задачы прадуманы і абмеркаваны, і цяпер старшыня са спакойнай душой ішоў дадому. Васілевіч. // Мэта, да якой імкнуцца, якой хочуць дасягнуць. Задачай бальшавіцкай агітацыі было дабіцца, каб салдаты выбіралі на з’езд рэвалюцыйна настроеных дэлегатаў. «Весці». // Пра цяжкасці, якія патрэбна пераадолець. — Вось задача, дык задача: Дзе і як знайсці яды? Колас.

2. Пытанне (звычайна матэматычнае), якое рашаецца шляхам вылічэнняў з захаваннем пэўных умоў. Арыфметычная задача. Рашыць задачу. // Практыкаванне, якое выконваецца шляхам лагічных разважанняў, разумовых заключэнняў і пад. Шахматная задача.

•••

Задаць задачу гл. задаць.

зада́чнік, ‑а, м.

Зборнік задач (у 2 знач.). Задачнік па фізіцы.

задваі́цца, ‑дваіцца; зак.

Пачаць дваіцца.