задацца, ‑дамся, ‑дасіся, ‑дасца; ‑дадзімся, ‑дасцеся, ‑дадуцца; пр. задаўся, ‑лася, ‑лося; заг. задайся; зак.

1. чым. Паставіць сабе для вырашэння (мэту, пытанне). Задацца мэтай.

2. (часта з адмоўем). Абл. Выйсці ўдалым; атрымацца, удацца. Хлеб не задаўся. ▪ Так, шчасце мне, відаць, не задалося. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)