забарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., што і з інф.
Не дазволіць што‑н. рабіць. Маці ўсім забараніла Рваць зялёныя ранеты. Танк. // Не дапусціць распаўсюджвання чаго‑н. Забараніць азартныя гульні. □ Газету [«Наша доля»] затрымлівалі, штрафавалі, канфіскавалі і, нарэшце, зусім забаранілі. Колас.
забарано́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да забаранаваць.
забараня́цца, ‑яецца; незак.
1. Не дазваляцца. Таптаць пасевы забараняецца.
2. Зал. да забараняць.
забараня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да забараніць.
забарваве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Пачаць барвавець, станавіцца барвовым.
забаро́на, ‑ы, ж.
Наказ не рабіць чаго‑н. [К. Чорнаму] было забаронена працаваць, ды забарона была фактычна лішняй — ён не мог працаваць. Мележ. На зброю агрэсіі — атамны гром, Кладзём сваё двухсотмільённае вета, Навекі сваю забарону кладзём. Танк.
забаро́нены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад забараніць.
2. у знач. прым. На які накладзена забарона; недазволены. Забароненыя кнігі. Забароненая зона.
забаро́нны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца забаронай, забяспечвае забарону. Забаронныя дарожныя знакі.
забарса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Працягнуць аборы ў вушкі лапця. Забарсаць лапці.
за́барсні, ‑яў; адз. забарсня, ‑і, ж.
Вяровачныя петлі, пры дапамозе якіх лапаць прымацоўваецца да нагі. Усё часцей пачалі трапляцца на дарозе сумёты, і ногі правальваліся ўжо ў іх да забарсняў. Васілёнак.