вытаўка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вытаўчы.
вы́таўчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад вытаўчы.
вы́таўчы, ‑таўку, ‑таўчаш, ‑таўча; зак., што.
Разм.
1. Здратаваць, вытаптаць. [Жанчына:] — А як жа ж агарод? Там жа свінні націнне вытаўкуць. Мележ.
2. Выбіць. Вытаўчы шыбу.
вы́тачанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць вытачанага. Бровы надавалі верхняй палове твару выгляд цвёрдай вытачанасці з каменя. Чорны.
вы́тачаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вытачыць.
2. перан.; у знач. прым. З правільнымі тонкімі рысамі. Вытачаны нос, твар.
вы́тачка 1, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выточваць — вытачыць.
вы́тачка 2, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Унутраная складка або шво, з дапамогай якіх падганяюць адзенне да фігуры. Вытачка па таліі.
вы́тачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
1. Зрабіць, вырабіць што‑н. на такарным станку. Вытачыць вось.
2. Добра навастрыць, адтачыць. Вытачыць нож.
вытвара́цца, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Тварыцца, рабіцца. Што толькі не вытваралася на другі дзень каля Волесевай хаты! Карпюк.
2. Зал. да вытвараць.
вытвара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.
Разм. Вырабляць, тварыць, вычвараць. [Раман:] — Здзекаваўся [князь] з людзей, забіваў іх бізунамі і такія вытвараў штукі, што ўрэшце і зямлі цяжка стала насіць яго. Колас. // Свавольнічаць, дурэць. [Васіль:] — Амелька, кінь ты жарты свае вытвараць. Лынькоў.
вы́тварыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць.
Зак. да вытвараць.