вегетарыя́нец, ‑нца, м.
Чалавек, які спажывае толькі раслінную і малочную ежу; прыхільнік вегетарыянства.
вегетарыя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Жан. да вегетарыянец.
вегетарыя́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вегетарыянца, вегетарыянства. Вегетарыянская страва.
вегетарыя́нства, ‑а, н.
Сістэма харчавання, якая дазваляе ўжываць толькі раслінныя і малочныя прадукты.
[Ад лац. vegetraius — раслінны.]
вегетаты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які служыць для жыўлення, росту жывёльных і раслінных арганізмаў. Вегетатыўныя органы.
•••
Вегетатыўнае размнажэнне гл. размнажэнне.
Вегетатыўная нервовая сістэма гл. сістэма.
[Лац. vegetativus.]
вегетацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да вегетацыі.
•••
Вегетацыйны перыяд гл. перыяд.
вегета́цыя, ‑і, ж.
Спец. Рост і жыццёвая дзейнасць раслін.
[Лац. vegetatio.]
ве́дама,
1. безас. у знач. вык. Тое, што і вядома (у 1 знач.). Ведама, старому дык і ўлетку холадна. Якімовіч.
2. у знач. часціцы. Ужываецца ў тых выпадках, калі трэба адзначыць, канстатаваць што‑н. [Дзядок:] — Да нас, праўда, рэдка даязджаюць: ведама бездараж, балота. Грахоўскі.
•••
Давесці да ведама гл. давесці 1.
Прымаць да ведама гл. прымаць.
ве́дамасны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ведамства. Ведамаснае падпарадкаванне. Ведамасны транспарт.
ве́дамасць, ‑і, ж.
1. Спіс, зводка якіх‑н. фактычных даных. Справаздачная ведамасць. Разліковая ведамасць.
2. толькі мн. (ве́дамасці, ‑ей). Ужываецца ў складзе назваў некаторых перыядычных выданняў. Ведамасці Вярхоўнага Савета СССР.
•••
Закрыць ведамасць гл. закрыць.