Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вепр, ‑а, м.

Самец дзікай свінні; дзік. За старым вепрам цягнуцца крыху меншыя за яго свінні, за імі некалькі падсвінкаў. В. Вольскі.

вепручы́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вепрука.

вепс,

гл. вепсы.

ве́пскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вепсаў, які належыць, уласцівы ім. Вепская мова.

ве́псы, ‑аў; адз. вепс, ‑а, м.

Народ, блізкі да карэлаў, пражывае ў Ленінградскай і Валагодскай абласцях РСФСР і ў Карэльскай АССР.