ве́та, нескл., н.
Забарона, адмена якіх‑н. рашэнняў. Права вета. □ На ідэі камунізма Не накласці вета, І прайшлі яны без візы Усе часціны свету. Дзяргай. Мы, разам з усімі народамі свету, На зброю агрэсіі — атамны гром Кладзём сваё двухсотмільённае вета. Танк.
[Ад лац. veto — забараняю.]
ве́тах, ‑а, м.
Месяц у апошняй квадры, на зыходзе. Ад маладзіка да ветаха. □ Неба было зорнае і чыстае, толькі ля ветаха самотна вісела хмурынка. Асіпенка.
веташо́к, ‑шка, м.
Памянш.-ласк. да ветах. Вольна пад небам. За хатай дарога Выбегла з вуліцы — лёгка бяжыцца. За ёй веташок развітальны двухрогі, Ранак сустрэўшы, хаваецца ў жыце. Калачынскі.
ве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Чыгуначная лінія, якая адыходзіць убок ад асноўнай чыгуначнай магістраль Спешна пачалі пракладваць чыгуначную ветку да буравых вышак. Паслядовіч.
ве́тласць, ‑і, ж.
Тое, што і ветліва сць. З той жа ветласцю, але крыху разгубіўшыся, Ксенафонт Апалінаравіч праводзіў да форткі гасцей. Шынклер.
ве́тлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць ветлівага, прыветлівасць. Адчуванне цеплыні і сардэчнасці дапаўняла гаспадыня сваёй ветлівасцю. Шамякін. [Багуцкі:] — Аднак, дзе ваша ветлівасць, пан Шмульке? Не запрашаеце нават прысесці. Лынькоў. — Са службы? — дзеля ветлівасці запытаў.. [Сяргей] у Пятра Іванавіча. Шахавец.
ве́тлівы, ‑ая, ‑ае.
Ласкавы, далікатны, прыветлівы. [Містэр Лаян] быў паважны, не маладога ўжо веку чалавек, заўсёды акуратна адзеты, ветлівы, з прыемнымі манерамі. Лынькоў. Гаспадыня аказалася простаю і ветліваю, і старая неўзабаве адчула сябе як дома. Мележ. // Поўны ласкі, прыязнасці, добразычлівасці. — Ну, як у вас справы, дзяўчаты? — запытаўся дырэктар у студэнтак маладжавым, ветлівым голасам. Карпюк. Пан Богут ветлівым паклонам Гасцей вітае дарагіх. Колас.
ве́тлы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і ветлівы. І рухам ветлай гаспадыні Марына з лавы пыл змяла. Колас. Усе яны ўжо ведалі Міколку, сустрэлі яго ветлым словам. Лынькоў.