ве́ча, ‑а, н.
Гіст. Сход, на якім вырашаліся грамадскія і дзяржаўныя справы ў некаторых гарадах Старажытнай Русі. Полацкае веча.
вечавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да веча. Вечавы звон.
ве́чар, ‑а; мн. вечары, ‑оў; м.
1. Час сутак ад канца дня да надыходу ночы. Зімовы вечар. Цёплы вечар. Дзень схіліўся к вечару. □ Пад вечар шэрыя хмаркі ўсё ж такі сабраліся ў адну і затулілі ўсё неба. Маўр.
2. Грамадскі вячэрні сход, прысвечаны якой‑н. лаце, падзеі і пад. Урачысты вечар. Выпускны вечар. // Вячэрняе прадстаўленне, паказ, які складаецца з асобных нумароў. Вечар балета. Літаратурны вечар. Вечар мастацкай самадзейнасці. // Вечарынка. Вечар танцаў. Вечар адпачынку.
•••
Абы дзень да вечара гл. дзень.
Добры вечар! — прывітальныя словы пры сустрэчы з кім‑н. або пры ўваходзе ў дом да каго‑н. вечарам.
вечарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Разм. Праводзіць вечар у якім‑н. занятку.
ве́чарам, прысл.
У вячэрні час. Першы раз Лабановіч зайшоў да падлоўчага вечарам таго ж самага дня, калі хадзіў гуляць на чыгунку. Колас.
вечаро́вы, ‑ая, ‑ае.
Такі, які бывае вечарам; вячэрні. Вечаровы змрок. Вечаровая цішыня. □ Бывала, у летнія вечары, як толькі клаліся змрокі, сяло пачынала жыць другім, вечаровым жыццём. Скрыган.
вечары́на, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і вечарынка. Тут жа без адкладу і адбывалася сяброўская вечарына, бо інакш не назавеш гэтую цікавую сустрэчу. Дубоўка.
вечары́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Вячэрняя гулянка з музыкай і танцамі; вечар. Іншы раз вечарам Казей уладзіць вечарынку. Папрыходзяць хлопцы, дзяўчаты. Грыміць засцяною гармонік. Колас. З якой замілаванасцю ўспамінаў.. [Вася] гады сумеснай вучобы ў школе, вясёлыя калгасныя вечарынка, танцы пад гармонік на лясной паляне. Краўчанка.
вечарэ́ць, ‑эе; безас. незак.
Блізіцца к вечару. Ужо вечарэла. З Нёмана пацягнула цёплым струменем вільгаці. Пестрак. На дварэ вечарэла, і ў пакоі быў ужо змрок. Марціновіч.
ве́чка, ‑а, н.
Памянш. да века (у 1 знач.); невялікае века. Дзед Ігнат аплёў пасудзіну бяростай, прыгнаў да яе драўлянае вечка. Васілевіч. Алік .. абапёрся локцямі на вечка парты і, унурыўшыся, замоўк. Хадкевіч.