Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вегетарыя́нец, ‑нца, м.

Чалавек, які спажывае толькі раслінную і малочную ежу; прыхільнік вегетарыянства.

вегетарыя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да вегетарыянец.

вегетарыя́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вегетарыянца, вегетарыянства. Вегетарыянская страва.

вегетарыя́нства, ‑а, н.

Сістэма харчавання, якая дазваляе ўжываць толькі раслінныя і малочныя прадукты.

[Ад лац. vegetraius — раслінны.]

вегетаты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для жыўлення, росту жывёльных і раслінных арганізмаў. Вегетатыўныя органы.

•••

Вегетатыўнае размнажэнне гл. размнажэнне.

Вегетатыўная нервовая сістэма гл. сістэма.

[Лац. vegetativus.]

вегетацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да вегетацыі.

•••

Вегетацыйны перыяд гл. перыяд.

вегета́цыя, ‑і, ж.

Спец. Рост і жыццёвая дзейнасць раслін.

[Лац. vegetatio.]