Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

веліза́рнасць і вялі́зарнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць велізарнага (вялізарнага). Велізарнасць (вялізарнасць) задач.

веліза́рны і вялі́зарны, ‑ая, ‑ае.

1. Надзвычай вялікага памеру; вялізны. Велізарны (вялізарны) гмах. Велізарныя (вялізарныя) масівы балот. // Шматлікі. Велізарнае (велізарнае) войска.

2. перан. Вельмі значны па сваёй сіле, размаху, уплыве; вялізны. Велізарны (вялізарны) выбух, энтузіязм, поспех. Велізарны (вялізарны) попыт.

вядзе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. весці (у 1, 2 і 6 знач.).

вядзе́рца, ‑а; Р мн. ‑рац; н.

Памянш. да вядро (у 1 знач.); невялікае вядро. З вядзерцам у руцэ.. [Ядвіся] скоранька ішла да студні. Колас.

вядзёрны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вядра. Вядзёрнае дно.

2. Ёмістасцю ў адно вядро. Вядзёрны бачок. Вядзёрны чыгун.

вядзьма́к, ведзьмака, м.

Тое, што і вядзьмар.

вядзьма́р, ведзьмара, мн. ведзьмары, ‑оў; м.

Той, хто займаецца вядзьмарствам. На шурпатай кары клалі знак ведзьмары На людскую нядолю і гора. Колас.

вядзьма́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да вядзьмар.

вядзьма́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вядзьмарства.

вядзьма́рства, ‑а, н.

Заклінанні, якімі, на думку забабонных людзей, можна ўздзейнічаць на лёс чалавека і прыроду.