Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вяшча́льнік, ‑а, м.

1. Гіст. Асоба, якая ўсенародна апавяшчала што‑н.

2. Выс. Той, хто абвяшчае, сцвярджае што‑н. Вяшчальнік вызваленчых ідэй.

вяшча́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. вяшчаць (у 1 знач.).

2. Перадачы па радыё; радыёвяшчанне.

вяшча́ць, ‑ае; незак., што.

1. Прадказваць, прадракаць, прарочыць што‑н. Вяшчаць бяду. Вяшчаць смерць. □ Над новай салдацкай сялібай Галуб распраўляе крыло. Вяшчае ён мір. Калачынскі.

2. Перадаваць па радыё. Радыёканцэрт па заяўках. Дыктар вяшчае службова-расчулена... Брыль.

вяшчу́н, вешчуна, м.

1. Прадказальнік, прадракальнік. Вяшчун буры. Вяшчун прарочы. Вецер-вяшчун.

2. Тое, што і вяшчальнік (у 2 знач.).

вяшчу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да вяшчун.

вяшчу́ння, ‑і, ж.

Жан. да вяшчун.

вяшчу́нства, ‑а, н.

Прадказанне. Злым вяшчунствам выдавалася нечаканая смерць інспектара. Самуйлёнак.